Заяву было міністра ўнутраных справаў цытуе reform.news.
«Праблема, на мой погляд, сёньня стаіць у тым, што значная частка зброі, паляўнічай зброі, якая знаходзіцца на руках у грамадзян нашых і не выкарыстоўваецца па прамым прызначэньні, гэта значыць не зьяўляецца прыладай у руках паляўнічага, знаходзіцца ў сэйфах, захоўваецца з рознымі мэтамі акрамя як мэтаў паляваньня, для чаго яна і набывалася. Усе яны маюць дзяржаўнае пасьведчаньне на права паляваньня, але паляўнічымі па вызначэньні не зьяўляюцца. І дзе і кім будзе выкарыстана гэтая зброя, акрамя як на законных падставах, а законнай падставай зьяўляецца толькі паляваньне і захоўваньне з мэтай паляваньня, я баюся, што розныя бываюць варыянты і розныя выпадкі, у тым ліку трагічныя, якія мы з вамі ведаем», — заявіў Шуневіч.
Шуневіч прапануе даваць дазвол на набыцьцё зброі толькі тым людзям, якія ўдзельнічаюць у дзейнасьці пярвічных арганізацый паляўнічых, напрыклад арганізацыі, якую ён узначальвае.
Як растлумачыў Шуневіч, у Беларусі больш за 90 тысяч грамадзян маюць права на паляваньне, зь якіх актыўнымі паляўнічымі зьяўляюцца каля 43%, гэта значыць каля 38 тысяч чалавек. Пры гэтым на руках у грамадзянаў знаходзіцца больш за 114 тысяч адзінак зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 4 месяцы ў Беларусі выявілі 390 выпадкаў пэдафіліі. 10 год таму выяўлялася па 36 такіх злачынстваў за год