Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне Расея запусьціла 551 крылатую ракету тыпу «Іскандэр» і «Калібр», правяла 5722 самалётныя вылеты апэратыўна-тактычнай авіяцыі.
З гэтай колькасьці 61 пуск ракет Расея ўчыніла з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта намесьнік начальніка Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу УСУ Аляксей Громаў расказаў на брыфінгу 2 чэрвеня.
«З тэрыторыі Рэспублікі Беларусь было ўчынена 1211 вылетаў авіяцыі — больш за 20% агульнай колькасьці — і 61 пуск крылатых ракет тыпу „Іскандэр“ з мэтай паражэньня аб’ектаў крытычнай інфраструктуры Ўкраіны», — дадаў прадстаўнік Генштабу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Washington Post: вайскоўцы РФ вывезьлі тэхніку з ЧАЭС на $135 мільёнаў. Частка ў Беларусі