Францускае старшынcтва ў Эўразьвязе паведамляе, што ў межах шостага пакету санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі і Расеі прадугледжанае адключэньне ад сыстэмы SWIFT трох расейскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, і аднаго беларускага.
Пра абмежавальныя меры адносна Беларусі і Расеі гаворыцца ў Твітэры францускага старшынства. Гэтыя меры былі ўхваленыя на апошнім саміце Эўразьвязу.
- Адключэньне ад сыстэмы SWIFT трох расейскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, і аднаго беларускага.
- Пашырэньне забароны на экспарт у Расею, у прыватнасьці хімічнай і высокатэхналягічнай прадукцыі.
Сбербанк — самы буйны банк Расеі. Ён мае «дачку» ў Беларусі. Імаверна, гаворка ідзе менавіта пра гэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз ухваліў шосты пакет санкцый супраць Расеі, у тым ліку частковае эмбарга на імпарт нафты. Патрыярха Кірыла вывелі са сьпісу