Мэркель упершыню ад пачатку вайны публічна падтрымала Ўкраіну. Вось што яна сказала

Germany Merkel

Былая канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у першым публічным выступе за паўгода асудзіла расейскае ваеннае ўварваньне і падтрымала права Ўкраіны на самаабарону, перадае Zeit Online.

«Я салідарная з Украінай, атакаванай Расеяй, і падтрымліваю яе права на самаабарону», — заявіла яна. Мэркель дадала, што падтрымлівае ўсе захады, якія робяцца Нямеччынай і іншымі краінамі ЭЗ, а таксама ЗША, NATO, G7 і ААН.

Мэркель назвала тое, што адбываецца, «барбарскай вайной», якой неабходна як мага хутчэй пакласьці канец, і адзначыла, што вайна ва Ўкраіне «стала занадта абуральным парушэньнем міжнароднага права ў гісторыі Эўропы пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны».

Мэркель нагадала аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва: «Прыклад гэтага жаху — Буча».

Палітыку ў дачыненьні да Расеі, якую Мэркель праводзіла на канцлерскай пасадзе, яна ніяк не камэнтавала.

У канцы 2021 году Ангела Мэркель сышла з пасады канцлера Нямеччыны, якую займала 16 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз ухваліў шосты пакет санкцый супраць Расеі, у тым ліку частковае эмбарга на імпарт нафты. Патрыярха Кірыла вывелі са сьпісу