Прадпрыемства «Уралтрансмаш» (яно ў складзе канцэрна «Уралвагонзавод» уваходзіць у структуру расейскай дзяржкарпарацыі «Растэх») 2 чэрвеня адправіла ў Беларусь эшалён самаходных гаўбіц 2С3М «Акацыя».
Адзначаецца, што ў баявых машынах «удасканалены сродкі сувязі, павышаная хуткастрэльнасьць і павялічаны боекамплект», а таксама «праведзеныя работы па поўным імпартазамяшчэньні».
Праводзілі гаўбіцы ў Беларусь пад «Разьвітаньне славянкі», прамовы-наказы і акрапленьне сьвятой вадой.
Паводле Мінабароны РФ, «Акацыя» прызначаецца для «паражэньня артылерыйскіх батарэй, разбурэньня абарончых збудаваньняў, падаўленьня пунктаў кіраваньня, зьнішчэньня жывой сілы, агнявых сродкаў, узбраеньня і вайсковай тэхнікі».
Максымальная далёкасьць страляньня — 17,3 км, хуткастрэльнасьць — 3 стрэлы на хвіліну, хуткасьць руху па шашы — 60 км/г.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская армія сёньня ня здольная весьці маштабную вайну супраць Украіны», — Паротнікаў