30 траўня пайшоў з жыцьця Ўладзімер Крысёнак, апэратар 6-га разраду вытворчасьці № 3 ААТ «Нафтан». Яго знайшлі дома павешаным.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», Уладзімер далучыўся да агульнанацыянальнага страйку ўвосень 2020 году. Ён быў кандыдатам на пасаду старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу супрацоўнікаў «Нафтан» у 2021 годзе.
24 траўня Уладзімера затрымалі прадстаўнікі сілавых структур (меркавана, ГУБАЗіКу) і праз 72 гадзіны выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
Як мяркуюць знаёмыя Ўладзімера, прычынай затрыманьня магла паслужыць актывізацыя розных сілавых структураў пасьля нядаўняй публікацыі ў СМІ відэа, на якім відаць прыкры тэхнічны стан устаноўкі, на якой калісьці працаваў Уладзімер. Вядома, што сілавікі пагражалі яму 12 гадамі зьняволеньня.
Сёньня Ўладзімера пахавалі.