У Беларусі за кратамі застаюцца 9 падлеткаў-палітвязьняў

Мікіта Залатароў

На Міжнародны дзень абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, у Беларусі налічваецца некалькі палітвязьняў, тэрміны якім прызначылі, калі ім яшчэ ня споўнілася 18 гадоў.

Сямі зь іх прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калёніі, аднаму — 1 год і 3 месяцы. Усе яны сустрэлі сваё 18-годзьдзе за кратамі, нагадвае «Вясна».

17-гадовы экс-палітвязень Максім Куксачэнка, якому прысудзілі 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калёніі, у красавіку выйшаў на волю.

Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калёніі. Пазьней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакараньня для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калёніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перапіска спынілася зусім і з усімі». Што цяпер адбываецца з палітвязьнямі ў турмах і калёніях

Сьпіс 9 непаўналетніх палітвязьняў, якія яшчэ застаюцца за кратамі:

  • Мікіта Залатароў
  • Сяргей Гацкевіч
  • Эдуард Кудынюк
  • Максім Шатохін
  • Данііл Калесьнікаў
  • Максім Імхавік
  • Іван Пацяйчук
  • Дзяніс Хазей
  • Аляксандар Вінярскі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нават калі вы не атрымалі ліст у адказ, цэнзары бачаць, колькі каму пішуць». Як дапамагаць палітзьняволеным у Беларусі і з-за мяжы