Рэальныя пэнсіі ў Беларусі падаюць пяты месяц запар. Пералічваем, колькі гэта ў прадуктах.
У Беларусі пэнсіі падаюць пяты месяц запар, калі лічыць іх у рэальным вымярэньні, то бок з папраўкай на інфляцыю. У красавіку яны зьнізіліся адносна красавіка мінулага году на 2,7%.
Глядзім, як зьбяднелі за гэтыя 5 месяцаў пэнсіянэры, калі пералічваць пэнсію ў прадуктах.
У сьнежні 2021 году, калі пачалі падаць рэальныя пэнсіі, сярэдняя прызначаная пэнсія складала 514,4 рубля.
За гэта можна было набыць:
- 375 кіляграмаў бульбы, альбо 6,2 меха па 60 кіляграмаў
- 150 кіляграмаў бананаў
- 408 кіляграмаў морквы
- 381 кіляграм буракоў
- 41 кіляграм сьвініны
- 239 батонаў хлеба
У красавіку сёлета сярэдняя прызначаная пэнсія — 548,6 рубля. За гэта можна набыць:
- 389 кіляграмаў бульбы
- 101 кіляграм бананаў
- 340 кіляграмаў морквы
- 363 кіляграмы буракоў
- 41 кіляграм сьвініны
- 210 батонаў хлеба
Атрымліваецца, што за 5 месяцаў пэнсіянэр зьбяднеў на 49 кіляграмаў бананаў, 68 кіляграмаў морквы, 18 кіляграмаў буракоў, 29 батонаў хлеба.
Пры гэтым, у параўнаньні са сьнежнем, цяпер пэнсіянэр можа набыць на ўсю пэнсію больш бульбы — на 14 кіляграмаў.