У Магілёве «Чароўныя войскі спэцыяльнага прызначэньня Русі» пасьля баявога карагода апынуліся ў аўтазаку

Суд у Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Два дні жыхарка Гомля Вольга Елісеева, якая мае шасьцёра дзяцей, адбыла ў ізалятары.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна» маці шасьцярых дзяцей Вольгу Елісееву пасьля двух сутак утрыманьня ў ІЧУ аштрафавалі на 10 базавых велічынь (320 рублёў) і канфіскавалі тэлефон.

У Магілёве «Чароўныя войскі спэцыяльнага прызначэньня Русі» праводзілі імпрэзу «баявога карагоду».

За імпрэзай 28 траўня назіралі мясцовыя сілавікі. Міліцыянты папярэдзілі прысутных, што лічаць акцыю незаконнай, аднак далі 30 хвілін на выкананьне абраду, піша @flagshtok.

Пасьля танца «чарадзейнае войска» апынулася ў аўтазаку. Па інфармацыі праваабаронцаў, сярод 20 затрыманых была адна жыхарка Гомля. Пасьля двух сутак у ІЧУ ўдзельнікі акцыі атрымалі штрафы па 10 базавых велічыняў.

Ідэалёгія «Чароўных войскаў спэцыяльнага прызначэньня Русі» ўяўляе сабою сумесь ідэй славянафільства і расейскага паганства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі за камэнтары ў сацсетках затрымалі яшчэ аднаго беларуса