У судзе Аршанскага раёну 30 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Антону Баброву.
Яго абвінавацілі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу «Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Справу разглядала судзьдзя Сьвятлана Кузьмічонак.
Антона Баброва затрымалі да суду 21 сакавіка і зьмясьцілі ў Віцебскае СІЗА.
Па матэрыялах абвінавачаньня, Баброў у адным з тэлеграм-каналаў двойчы пакінуў абразьлівыя камэнтары на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якія лінгвістычная экспэртыза палічыла ненарматыўнай формай маўленчага выказваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Інфармацыя ад воінаў сьвятла з матрыцы»: за абразу Лукашэнкі ў Беларусі судзяць нават псыхічна хворыхСваю віну Антон Баброў у судзе прызнаў цалкам.
Працэс прайшоў за адзін дзень.
Баброва пакаралі пазбаўленьнем волі ў калёніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вячаслава Малейчука асудзілі на 22 гады калёніі. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на леташні Дзень Волі