Пра гэта ўкраінскі лідэр заявіў у інтэрвію нідэрляндзкаму тэлеканалу NOS.
«Украіна дакладна выйграе гэтую вайну. Пытаньне — якім коштам, і пытаньне часу», — адказаў Зяленскі на пытаньне аб тым, што ён думае наконт аптымістычных чаканьняў украінцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сорас: трэба перамагчы Пуціна, каб захаваць нашу цывілізацыюЁн сказаў, што для яго перамогай Украіны ў вайне будзе вяртаньне ўсіх акупаваных тэрыторыяў, у тым ліку Крыму і кантраляваных сэпаратыстамі і Расеяй тэрыторыяў Данецкай і Луганскай абласьцей, але адзначыў, што Ўкраіна наўрад ці зможа дасягнуць гэтай мэты цалкам на полі бою.
«Я не лічу, што ваенным шляхам мы можам вярнуць цалкам усю нашую тэрыторыю. Калі мы вырашым ісьці такім шляхам, то страцім сотні тысячаў чалавек. Мы павінны як мінімум вярнуцца да 24 лютага і пасьля гэтага можам казаць аб адстойваньні нашай тэрыторыі шляхам дыпляматыі. Я маю на ўвазе, што мы можам ваяваць з РФ, але не да апошняга чалавека. Калі ім усё роўна — мне ня ўсё роўна. Калі мы вернемся на лінію 24 лютага — я ўпэўнены, што Расея сядзе за стол перамоваў. Мы не гатовыя аддаваць ні Крым, ні Данбас Расейскай Фэдэрацыі, мы ніколі гэтага не прызнаем», — сказаў Зяленскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы дзяржсакратар ЗША Кісінджэр: Ідэальнае вырашэньне канфлікту Расеі і Ўкраіны — вяртаньне да ранейшага status quo. У Кіеве пярэчаць«Пытаньне ў тым, што няма з кім дамаўляцца. Пуцін выбудаваў такую дзяржаву, што там ніхто нічога не вырашае. Таму ня важна, што кажа іх міністар замежных справаў, ня важна, што ён адпраўляе нейкую перагаворную групу, гэтыя людзі — яны ніхто, на жаль», — адзначыў прэзыдэнт Украіны.
На дадатковае пытаньне, калі Ўкраіна будзе гатовая весьці перамовы, Зяленскі адказаў «хоць зараз».