Ужо сёньня: дзень памяці Генадзя Бураўкіна

Генадзь Бураўкін

Падзеі 30 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1814Напалеона саслалі на востраў Эльба.

1982 — Гішпанія стала 16-м чальцом NATO (першым пасьля ўступленьня ў Альянс у 1955 годзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны).

1999 адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшымі за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 супрацоўнікі міліцыі.

Помнік ахвярам трагедыі на Нямізе

У гэты дзень нарадзіліся

1814 — Міхаіл Бакунін, расейскі філёзаф, рэвалюцыянэр, адзін з родапачынальнікаў анархізму.

1826Зыгмунт Серакоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг.

Зыгмунт Серакоўскі

1927Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзеяч і публіцыст. З 1944 году жыў у эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША.

Вітаўт Кіпель

У памяці


1416 Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзеяч, паплечнік Яна Гуса, спалены на вогнішчы.

1431Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая, спаленая на вогнішчы.

Жанна д'Арк падчас штурму Арлеану

1778Вальтэр, францускі філёзаф.

Франсуа Мары Вальтэр

1960Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.

Барыс Пастарнак

2014Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзеяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.