Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні аб карэкціроўцы імпарту сталі ў ЗША, апублікаваным на сайце Белага дому.
«Сталіцейная прамысловасьць Украіны была значна падарваная ў выніку неабгрунтаванай, нічым не справакаванай, непахіснай і бессаромнай вайны Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны», — гаворыцца ў заяве Байдэна.
Паводле яго, чакаецца, што значныя перабоі ў вытворчасьці сталі ва Ўкраіне прывядуць да зьніжэньня агульнага аб’ёму сталі, якую вырабляюць ва Ўкраіне, а таксама абʼёму сталі, імпартуемай у ЗША з Украіны, на якую ў 2021 годзе прыпадала менш за 1% усяго імпарту сталі ў ЗША.
«У той жа час, сталеліцейная прамысловасьць гістарычна важная для Украіны, і як ЗША, так і Украіна зацікаўленыя ў захаваньні гэтай галіны ў якасьці эканамічнага выратавальнага круга на пэрыяд аднаўленьня краіны», — падкрэсьлівае Байдэн.
Бязмытны імпарт будзе дзейнічаць на працягу аднаго года. Пры зьменах у сытуацыі ў сталеліцейнай прамысловасьці Ўкраіны і ЗША магчымае спыненьне або падаўжэньне гэтай меры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: «Жорсткая і несправакаваная вайна Расеі супраць Украіны запусьціла гуманітарную катастрофу» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн падпісаў законапраект аб наданьні 40 млрд даляраў дапамогі Ўкраіне. На што пойдуць гэтыя грошы