Фотаімгненьні тыдня: выбухі, пратэсты, гульні, шэсьці, сьвяты

Турэцкія зьнішчальнікі выступаюць на цырымоніі адкрыцьця фэстывалю аэракасьмічнай і тэхналягічнай тэхнікі ў сталіцы Азэрбайджану Баку 27 траўня.
 

Грузінскі сьцяг падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці ў Тбілісі 26 траўня.
 

На дарогах у Лахоры стаяць грузавікі, каб заблякаваць прыхільнікаў былога прэм'ер-міністра Пакістану Імрана Хана пасьля таго, як яны абвясьцілі аб працяглым маршы пратэсту ў сталіцу краіны Ісламабад.

Людзі спрабуюць прайсьці па дарозе, часткова перакрытай грузавікамі, разьмешчанымі мясцовымі ўладамі ў Раваліндзі 25 траўня. Усе дарогі, якія вядуць у сталіцу Пакістану, былі перакрытыя напярэдадні буйной акцыі пратэсту, заплянаванай зрынутым прэм’ер-міністрам Імранам Ханам і ягонымі прыхільнікамі.
 

Студэнтка выступае на цыркавым манэжы падчас іспыту ў расейскай Румянцаўскай дзяржаўнай вучэльні цыркавога і эстраднага мастацтваў. 

Пратэстоўцы ўключылі свае мабільныя тэлефоны, ідучы па вуліцы падчас апазыцыйнай акцыі пратэсту ў цэнтры Ерэвану. Апазыцыя пратэставала супраць трохбаковай сустрэчы прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашын'яна, прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева і прэзыдэнта Эўрапейскай рады Шарля Мішэля, якая адбылася 24 траўня ў Брусэлі на тле напружанасьці вакол статусу Нагорна-Карабаскага рэгіёну.

Мужчына каля выставы ў Музэі этнаграфіі ў Будапэшце, Вугоршчына.

Афганская дзяўчынка паказвае свой пазначаны фарбай палец, што сьведчыць пра атрыманьне вакцыны ад поліяміэліту падчас кампаніі па прышчэпцы «ад дзьвярэй да дзьвярэй» у Кандагары.

Праваслаўныя хрысьціянскія сьвятары нясуць мэталёву скрыню з мошчамі сьвятых Кірыла і Мяфодзія падчас літургічнага хроснага ходу ў Сафіі, Баўгарыя.

Выбух ад мінамётнага снараду ля дарогі, якая вядзе ў горад Лісічанск на ўсходзе Ўкраіны ў Луганскай вобласьці.

Украінскія дзеці гуляюцца з цацачнай зброяй ля сваіх дамоў у пасёлку Стаянка ў Кіеўскай вобласьці.

Мэмарыял воінам, якія загінулі, абараняючы Ўкраіну, Кіеў.

Адказьнік на вайсковай машыне на блокпосце ўкраінскіх вайскоўцаў у Данбасе.

Жанчына ля свайго дому пасьля ракетнага ўдару ў горадзе Бахмут на ўсходзе Ўкраіны.

Сэрбія, пратэст у Бялградзе супраць вайны ва Ўкраіне