Пра гэта ў інтэрвію італьянскай газэце Corriere della Sera заявіў намесьнік гендырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН Маўрыцыё Марціна.
«Яшчэ да гэтага канфлікту голад ва ўсім сьвеце нарастаў. Амаль 200 мільёнаў чалавек у 53 краінах у 2021 годзе трапілі ў штодзённую сытуацыю вострага голаду: усяго за 12 месяцаў іх колькасьць вырасла на 40 мільёнаў чалавек. Гэтая вайна яшчэ больш пагоршыць сытуацыю, нашы першыя ацэнкі ўказваюць на павелічэньне яшчэ на 18 мільёнаў чалавек, але відавочна, што многае таксама будзе залежаць ад разьвіцьця канфлікту», — сказаў ён.
Паводле новых ацэнак ААН, ва ўкраінскіх партах заблякаваныя 6 мільёнаў тон збожжа і амаль 14 мільёнаў тон кукурузы. Як мінімум 36 з 55 краін, якія разьвіваюцца, залежаць ад украінскага і расейскага экспарту пшаніцы.
Маўрыцыё Марціна адзначыў, што Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН працуе над арганізацыяй вывазу ўкраінскага збожжа і кукурузы грузавікамі ў Румынію, адкуль прадукты харчаваньня будуць сплаўляцца па Дунаі. Аднак аб’ём вывезенага збожжа не параўнаецца з тым, які да расейска-ўкраінскага канфлікту экспартаваўся па моры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ежа будзе даражэйшай». Як дэфіцыт украінскага збожжа можа паўплываць на Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн паабяцаў дапамагчы кампэнсаваць дэфіцыт харчоў, які ўзьнік праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: Расейцы незаконна вывезьлі з Украіны ў анэксаваны Крым для продажу амаль паўмільёна тон збожжа