У Беларусі абмежавалі ўезд і знаходжаньне ў памежнай паласе ў трох раёнах на мяжы з Украінай

Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі ўводзіць абмежаваньні на ўваход, уезд і часовае знаходжаньне грамадзян у памежнай паласе ў трох раёнах Гомельскай вобласьці на мяжы з Украінай — Брагінскім, Хойніцкім і Лоеўскім.

Абмежаваньні ўводзяцца з 1 чэрвеня па 31 жніўня «ў мэтах забесьпячэньня памежнай бясьпекі», паведамляе Памежны камітэт.

Яны не распаўсюджваюцца на тых, хто выконвае ў памежнай зоне працоўныя абавязкі ці ўдзельнічае ў ахове мяжы.

Таксама ў названы пэрыяд прыпыняецца выдача пропускаў у памежную паласу на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў.

23 траўня Ўкраіна ўвяла забарону на перамяшчэньне мірных жыхароў у прымежнай зоне на мяжы зь Беларусьсю ў Кіеўскай, Жытомірскай і Ровенскай абласьцях. Забаронены рух у зоне, якая непасрэдна прылягае да дзяржаўнай мяжы (шырынёй 1000 м), за выключэньнем тэрыторыі населеных пунктаў, непасрэдна прылеглых да мяжы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю не працуюць. Менск: з Украіны ў Беларусь едуць людзі