Расея і Кітай наклалі вэта падчас галасаваньня ў Радзе бясьпекі ААН у справе ініцыятывы ЗША ўвесьці дадатковыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі ў сувязі з аднаўленьнем запускаў балістычных ракетаў.
Гэта стала першым у гісторыі Рады бясьпекі публічным расколам наконт санкцыяў супраць КНДР, пачынаючы з 2006 году, калі ў адносінах да Пхеньяну былі ўведзеныя першыя абмежавальныя захады.
Астатнія 13 чальцоў Рады бясьпекі ААН падтрымалі распрацаваную ЗША рэзалюцыю. У ёй прапаноўвалася забараніць экспарт у КНДР нафты і тытуню: паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын — заўзяты курэц. Акрамя таго, прапаноўвалася ўключыць у санкцыйны сьпіс хакерскую групоўку Lazarus, якая, па сьцьвярджэньнях ЗША, зьвязаная з Паўночнай Карэяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўночная Карэя запусьціла самую магутную ракету з 2017 году- Галасаваньне адбылося на наступны дзень пасьля таго, як Паўночная Карэя запусьціла тры ракеты, у тым ліку сваю самую магутную на сёньняшні дзень міжкантынэнтальную балістычную ракету.
- За апошнія 16 гадоў Рада бясьпекі ААН неаднаразова ўзмацняла санкцыі, каб спыніць фінансаваньне паўночнакарэйскіх праграмаў стварэньня ядзернай зброі і балістычных ракетаў. Апошні раз міжнародныя санкцыі супраць Пхеньяна пашыралі ў 2017 годзе.