Група дэпутатаў парлямэнта расейскага рэгіёну Прымор’е выступіла супраць вайны ва Ўкраіне, піша газэта «Коммерсантъ».
«Мы разумеем, што калі наша краіна ня спыніць ваенную апэрацыю, то сірот у нашай краіне стане яшчэ больш. У ходзе ваеннай апэрацыі гінуць і становяцца інвалідамі маладыя людзі, якія маглі б прынесьці вялікую карысьць нашай краіне», — сказаў Леанід Васюкевіч.
Паводле яго, зварот да Пуціна падпісалі чатыры дэпутаты з КПРФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч: «Лукашэнка хоча зрабіць беларускі народ такім, як у Расеі, але ў нас людзі ня хочуць вайны з Украінай»Як піша выданьне, выступ Васюкевіча «выклікаў буру абурэньня» ў прэзыдыюме рэгіянальнага парлямэнту. Губэрнатар Алег Кажамяка папрасіў вывесьці з залі Васюкевіча і ягонага калегу Генадзя Шульгу.
«Гэтыя дзеяньні ганьбяць расейскае войска і нашых абаронцаў, якія стаяць у барацьбе з нацызмам. Здраднік», — сказаў Кажамяка.
Кіраўнік фракцыі КПРФ Анатоль Даўгачоў адзначыў, што выступ ягоных калег — няўзгоднены «дэмарш», які «ганіць гонар КПРФ». Ён паабяцаў даць ацэнку дзеяньням Васюкевіча і Шульгі і прыняць «жорсткія меры».
У выніку Заканадаўчы сход пазбавіў абодвух дэпутатаў права голасу на сёньняшнім паседжаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі дыплямат, які звольніўся праз вайну ва Ўкраіне: «МЗС Расеі нясе частку адказнасьці за вайну» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое «курсы дэнацыфікацыі» для ўкраінцаў, вывезеных у Расею: расказвае праваабаронца Павел Лісянскі