Аб гэтым 26 траўня заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у Бішкеку на Эўразійскім эканамічным форуме.
«У нас ёсьць магчымасьць працаваць зь Беларусьсю па шэрагу кірункаў, зьвязаных з каапэрацыяй, і мы абавязкова будзем гэта рабіць», — сказаў расейскі прэзыдэнт.
Паводле слоў Пуціна, Беларусь «захавала пэўныя вельмі важныя для нас кампэтэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-прэм’ер Беларусі Снапкоў: Санкцыі маюць удушальны характарПуцін адзначыў, што падчас нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы была дасягнута дамоўленасьць аб фінансаваньні Масквой «тых вытворчых праектаў унутры Беларусі, прадукты якіх будуць запатрабаваныя ў самой Расеі».
У Эўразійскім эканамічным форуме ўдзельнічалі дэлегаты ад усіх краін Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС). Ад Беларусі на форуме выступілі прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка, віцэ-прэмʼер Ігар Петрышэнка і экс-сьпікер Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч.
У ЭАЭС уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан і Расея.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі трэці месяц запар зьніжаецца вытворчасьць, адток кадраў за 3 месяцы склаў 1,5 тысячы чалавек