26 траўня адно з падразьдзяленьняў 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады правяло кантрольна-тактычныя заняткі, на якіх адпрацоўваліся дзеяньні ў гарадзкіх умовах з фарсаваньнем воднай перашкоды.
Як паведаміла Мінабароны Беларусі, падчас заняткаў бронетранспартэры і бронеаўтамабілі «Кайман» фарсавалі раку Мухавец.

Вайскоўцы фарсавалі Мухавец у Берасьці на гумовых надзіманых лодках
Працягласьць маршруту па вадзе склала больш за 1 кілямэтар, адзначае ведамства.

Вайсковая тэхніка фарсавала раку Мухавец у Берасьці
У некаторых месцах глыбіня ракі большая за 15 мэтраў.
Вайсковая тэхніка фарсавала раку Мухавец у Берасьці. БТР-82
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Ўкраіны: у Беларусі рыхтуюць праверку боегатоўнасьці войска на дзесяці палігонах краіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абвясьцілі пра мабілізацыйныя вучэньні ў Гомельскай вобласьці