Суд над галоўнай рэдактаркай газэты «Новы час» Аксанай Колб прызначылі на 7 чэрвеня

Аксана Колб

Суд над Аксанай Колб будзе праходзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Першае пасяджэньне прызначылі 7 чэрвеня на 10:30. Судзьдзя — Дзьмітры Карсюк, паведамляе «Новы час».

Аксану Колб затрымалі раніцай 20 красавіка 2022 году і зьмясьцілі пад варту. 22 красавіка ёй высунулі абвінавачваньне ў парушэньні арт. 342 ч. 1 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактарку газэты «Новы час» Аксану Колб прызналі палітзьняволенай

Апошнім часам стала вядома пра некалькі іншых судоў у справах, ініцыяваных уладамі супраць журналістаў.

  • Суд у «справе БелаПАН» пачнецца 6 чэрвеня;
  • 7 чэрвеня ў судзе Заводзкага раёну Менску пачнецца разгляд справы супраць сацыёляга Тацянай Вадаласкай;
  • 8 чэрвеня — суд над фрылансэрам Радыё Свабода Андрэем Кузьнечыкам. Крымінальную справу будзе разглядаць Менскі абласны суд на выязным закрытым паседжаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка пачнуць судзіць 8 чэрвеня. Працэс будзе закрытым
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты