Як паведамляе delfi.lv, у Дзяржаўнай службе бясьпекі Латвіі агенцтву LETA пацьвердзілі, што грамадзянін РФ Віктар Данілаў і грамадзянін Беларусі Аляксандар Груздоў працяглы час знаходзяцца ў полі зроку службы ў сувязі зь дзейнасьцю, якая адпавядае расейскім інтарэсам і можа пагражаць нацыянальнай бясьпецы Латвіі.
У сувязі з гэтым у сакавіку служба дзяржбясьпекі заклікала латвійскага міністра ўнутраных спраў уключыць уладальнікаў санаторыяў у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Латвію.
Служба Дзяржбясьпекі таксама паведаміла, што санаторый «Бурштынавы бераг» доўгі час функцыянаваў ня толькі як лячэбная ўстанова, але і як «апірышча расейскага ўплыву», ствараючы станоўчы імідж Расеі, лабіруючы эканамічныя інтарэсы і прасоўваючы «палітыку суайчыньнікаў» Расеі ў Латвіі.
Абодва санаторыі знаходзяцца пад санкцыямі ЭЗ, а значыць, ім нельга даваць ніякія фінансавыя ці эканамічныя рэсурсы.
Delfi.lv нагадвае, што санаторый «Беларусь» належыць кіраўніцтву спраў прэзыдэнта Беларусі, гэта значыць фактычна кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам.
- У красавіку паведамлялася, што санаторый «Беларусь» у Юрмале спыніў працу, як было абвешчана на сайце санаторыю, «у сувязі з санкцыйнымі абмежаваньнямі». Бяз працы засталіся 180 супрацоўнікаў. Тады ж дырэктар «Беларусі» Аляксандар Груздоў, які зьехаў у Беларусь, паведамляў журналістам, што беларусы тут апошнім часам не адпачывалі. Сярод пастаяльцаў пераважалі жыхары Латвіі.