Як паведаміў 25 траўня першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, 17 траўня Літоўская чыгунка паінфармавала Беларускую чыгунку аб спыненьні з 4 чэрвеня перавозак падсанкцыйных тавараў — прадукцыі дрэваапрацоўкі, вырабаў з гумы, чорных мэталаў, піша БелТА.
Апошнія цягнікі зь імі прымуць ад Беларускай чыгункі 31 траўня. Далей прымаць будуць толькі тавары, якія не падпадаюць пад санкцыі. Таксама, паводле Снапкова, беларускі чыгуначны транспарт сёньня працуе ва ўмовах поўнага спыненьня перавозак у зносінах з Украінай.
Агульныя страты па гэтых двух напрамках складаюць 26 мільёнаў тон грузаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Літоўскія чыгункі» спынілі здачу ў арэнду плятформаў для перавозак у Беларусь і РасеюУ мінулым годзе па чыгунцы ва ўкраінскім напрамку было перавезена каля 12 млн грузаў, або 9% ад агульных перавозак чыгуначным транспартам: 45% гэтага абʼёму — нафта і нафтапрадукты, астатняе — хімічныя і мінэральныя ўгнаеньні, каменны вугаль, будаўнічыя грузы, чорныя мэталы, лясныя грузы і інш. У літоўскім напрамку за мінулы год перавезьлі 16 мільёнаў тон грузаў, асноўная ўдзельная вага — гэта калій, астатнія абʼёмы — будаўнічыя матэрыялы, прадукцыя дрэваапрацоўкі, мэталы.
Што да аўтамабільных перавозак, то, паводле Снапкова, цяпер цалкам спыненыя перавозкі ва ўкраінскім напрамку, а з 8 красавіка забароненыя перавозкі грузаў беларускіх кампаній у межах Эўразьвязу, у тым ліку транзытам. У выніку грузазварот аўтатранспарту за 4 месяцы зьнізіўся на 9%, аказалася не задзейнічана каля 30% аўтапарку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз закрыў мяжу для фураў зь Беларусі і Расеі