Украінскім мэдыкам ня трэба падаваць настрыфікацыю і пацьвярджэньне стажу, дастаткова дыплёма.
Выпускнікі ўкраінскіх мэдыцынскіх установаў змогуць працаваць у Беларусі інтэрнамі. Такія зьмены ў закон апублікаваў 25 траўня Нацыянальны прававы партал Беларусі.
Пры гэтым першыя паўгода ўкраінскім мэдыкам давядзецца працаваць пад наглядам беларускіх і пад канец здаваць кваліфікацыйны іспыт.
«Пасьля здачы кваліфікацыйнага іспыту без праходжаньня інтэрнатуры ў парадку, вызначаным Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і праходжаньня інтэрнатуры і (або) здачы кваліфікацыйнага іспыту, і заканчэньня 6 месяцаў з дня пачатку працоўных адносін прафэсійная дзейнасьць ажыцьцяўляецца названымі асобамі самастойна», — гаворыцца ў пастанове Міністэрства аховы здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэйдэрскі захоп, зачыстка канкурэнтаў, помста, зайздрасьць. Вядомыя дактары пра «забойства» прыватнай мэдыцыны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія мэдыкі ўратавалі параненага на Чарнігаўшчыне падлетка і дапамаглі яму вярнуцца дадому