Пра гэта заявіў начальнік Падляскага памежнага атраду Анджэй Якубашак, паведамляе BPN.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы пачаўся ў жніўні 2021 году. Паступова плынь нелегальных мігрантаў спала, але асобныя групы працягваюць спробы незаконнага пранікненьня ў Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пачатку году Польшча зафіксавала больш за 5000 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь БеларусіПаводле Якубашака, 23 траўня з боку Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 28 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Гвінэі, Емэну і Кот-Д’Івуар. Іншаземцы перакінулі драўляны масток праз загароды з калючага дроту і перайшлі такім чынам на польскі бок. А пяць емэнцаў пераплылі ў Польшчу цераз Буг, удакладніў польскі афіцэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежная служба Польшчы паказала, як выглядае 5,5 мэтровая сьцяна на мяжы зь Беларусьсю. ФОТАПаводле інфармацыі польскіх памежнікаў, калі ўвосень 2021 году ў некаторыя дні рэгістравалася больш за паўтары тысячы такіх спробаў за суткі (у кастрычніку — да 700 за суткі), то з пачатку гэтага году рэкордная колькасьць — 143 нелегальныя мігранты (зафіксавана 21 сакавіка). У апошнія тыдні лічбы вагаюцца вакол дзясяткаў людзей на працягу сутак.
Якубашак заўважыў, што бэтонная сьцяна «на 100% не абароніць мяжу ад нелегалаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча пачала будаваць загароду на мяжы зь БеларусьсюПаводле яго ацэнак, недалёка ад мяжы на беларускай тэрыторыі знаходзіцца некалькі соцень чалавек, якія жадаюць нелегальна трапіць у ЭЗ.
Узводзіць бэтонную сьцяну на мяжы пачалі ў студзені 2022 году. Сьцяна будзе даўжынёй 186 кілямэтраў, вышынёй — 5,5 мэтра. Будоўля ацэньваецца ў 353 мільёны эўра.