Беларусь трапіла на першае месца ў найноўшым рэйтынгу сьмяротнасьці ад спажываньня алькаголю, складзеным арганізацыяй World Life Expectancy.
Паводле гэтага рэйтынгу, сьмяротнасьць ад алькаголю ў Беларусі роўная 33,25 памерлых на 100 тысяч сьмерцяў для мужчын і 8,83 — для жанчын. У абодвух выпадках гэта рэкордныя паказьнікі ў сьвеце. Агульная для абодвух палоў сьмяротнасьць ад алькаголю ў Беларусі, якая таксама складае сусьветны рэкорд, раўняецца 19,82 памерлых на 100 тысяч сьмерцяў.
На другім і трэцім месцы ў гэтым рэйтынгу — Манголія і Расея.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новае дасьледаваньне: любая доза алькаголю не прыносіць карысьці для здароўя