У судзе Ленінскага раёну Менску пачынаецца суд над вядомай візажысткай Вольгай Томінай, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Палітзьняволеную затрымалі 9 сакавіка паводле артыкулу 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
У яе тэлефоне сілавікі знайшлі фатаздымкі і відэа зь мірных акцый пратэсту 2020 году. Пасьля затрымання ў праўладных Telegram-каналах выйшла «пакаяннае» відэа з удзелам Вольгі.
У палітзьняволенай трое непаўналетніх дзяцей. У Instagram на яе падпісана больш за 550 тысяч карыстальнікаў.
Справу Вольгі Томінай разглядае судзьдзя Юлія Шут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: Супрацоўніку радыёстанцыі «Гомель» Аляксею Кругляку далі год калёніі, затрымалі візажыстку ТомінуБерасьцейцу прысудзілі два гады калёніі за абразу Лукашэнкі
19 і 20 траўня ў судзе Берасьцейскага раёна судзьдзя Сяргей Маручак разглядаў справу Івана Бацюка.
У выніку палітзьняволенага абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч.1 і ч.2 артыкула 368 «Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».
З-за гэта Бацюка пакаралі 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі новая хваля перасьледу адвакатаў: усьлед за Аляксандрам Данілевічам затрымалі Віталя БрагінцаТэатральны крытык Мушынская больш не працуе ў часопісе «Мастацтва» — ёй прапанавалі напісаць заяву аб звальненьні па згодзе бакоў
Гэту інфармацыю сама Тацьцяна Мушынская пацьвердзіла By_culture.
Тацьцяна Мушынская — вядомая беларуская журналістка, пісьменьніца, тэатральны крытык, лібрэтыст. Аўтарка двух дзясяткаў кніг. У 2013 годзе стала пераможцам Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы журналіст (музычны крытык)». З 1991 года працавала рэдактарам аддзела музыкі часопіса «Мастацтва».
Мушынская таксама маці палітвязьня Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», якому 15 сакавіка прысудзілі 2.5 гады зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістам «Нашай нівы» Андрэю Скурко і Ягору Марціновічу прысудзілі па 2,5 года калёніі