Каму выгадныя пагромы прыватных мэдцэнтраў

Your browser doesn’t support HTML5

Што адбываецца з прыватнай мэдыцынай у Беларусі, каму выгаднае закрыцьцё і прэсінг на самыя вядомыя і пасьпяховыя прыватныя мэдычныя ўстановы, такія як «ЛОДЭ» і «Нардзін»? Пра гэта ды іншае ў эфіры Свабоды Premium разважаюць беларускія дактары, якія маюць досьвед працы ня толькі ў дзяржаўнай мэдыцыне, але і прыватных мэдычных кампаніях Беларусі
Гэта каардынатарка Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці, гастраэнтэроляг і эндаскапіст Лідзія Тарасенка з Варшавы, акушэр-гінеколяг і лекар ультрагукавой дыягностыкі Станіслаў Салавей з Адэсы і анколяг Надзея Пятроўская з Чэскага Крумлава.