«21 красавіка 2010 году, знаходзячыся ў Харкаве, падазраваны ад імя Ўкраіны падпісаў пагадненьне паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй, якое падоўжыла на 25 гадоў знаходжаньне Чарнаморскага флёту РФ ва Ўкраіне — Крыме і Севастопалі, замест падрыхтоўкі да вываду з тэрыторыі Ўкраіны. У выніку такіх дзеяньняў былі штучна створаны перадумовы для павелічэньня колькасьці расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны, іх пераўзбраеньня і мадэрнізацыі, а ў далейшым — уварваньня ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі і акупацыі імі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля», — гаворыцца ў паведамленьні Офіса генэральнага пракурора Ўкраіны.
Віктар Януковіч пакінуў Украіну ў лютым 2014 году пасьля расстрэлаў на Майдане. Ён хаваецца ў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы абстралялі вайсковы цэнтар на Чарнігаўшчыне, 87 загінулых. 89-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое «курсы дэнацыфікацыі» для ўкраінцаў, вывезеных у Расею: расказвае праваабаронца Павел Лісянскі