Гэта вынікае з матэрыялу выданьня «База», якое азнаёмілася з выпіскай зь дзяржаўнай сыстэмы «Расейскі пашпарт».
Паводле выданьня, зьмена імя адбылася на пачатку ліпеня 2021 году. За два тыдні да таго Лебедзеў заявіў, што сыходзіць з палітыкі. Згодна з сайтам Дзяржаўнай Думы, паўнамоцтвы ён пры гэтым ня склаў і займаў сваю пасаду намесьніка старшыні ніжняй палаты да 11 лістапада 2021 году. У выбарах у Думу новага скліканьня ён ня ўдзельнічаў.
Раней «База» і выданьне «Праект» расказвалі, што ў сына Жырыноўскага можа быць у карыстаньні нерухомасьць у Гішпаніі. Сам ён гэта адмаўляў. Акрамя таго, расейскі палітык шмат часу праводзіў у Флорыдзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жырыноўскі і Беларусь: аматар МАЗаў і вораг незалежнасьціКарыстацца магчымымі актывамі ў Гішпаніі былы дэпутат ня здолеў бы нават з новым імем. З 2014 году ён пад санкцыямі Эўразьвязу. Перад сыходам з палітыкі Лебедзева часта называлі магчымым пераемнікам свайго бацькі ў партыі. Аднак пасьля сьмерці Жырыноўскага яго імаверным пераемнікам расейскія СМІ называюць дэпутата Дзярждумы Леаніда Слуцкага.