Героі Лявона Вольскага ўражаныя зьвесткамі пра кніжныя забароны і новымі затрыманьнямі людзей, якія займаюцца кнігавыдавецтвам і продажам кніг.
Саўка:
Ты не чытай
Бахарэвічаў эціх всех і Марціновічаў
Ты не чытай!
«Тысяча дзевяцьсот восемдземят чатыры»
Не, ты не чытай!
Эта ўсё экстрэмізмам папахвае сільна, дык
Ты не чытай!
Ты не чытай!
Грышка:
Калі ты будзеш чытаць,
Цябе непрыемнасьці могуць чакаць.
Час надышоў выбіраць —
Чытаць — не чытаць.
Саўка:
Ты не чытай,
Есьлі па-беларускі какая-та кніга, то
Ты не чытай!
Эта мова апасна для нашага обшчэства!
Ты не чытай!
Выпі піва, футбол пасматры і ў люлю,
Но ты не чытай!
Ты не чытай!
Разам:
Калі ты будзеш чытаць,
Цябе непрыемнасьці могуць чакаць.
Час надышоў выбіраць —
Чытаць — не чытаць.