Пра гэта заявіў начальнік памежнай заставы «Востраў Зьмяіны» Багдан Гоцкі ў этэры ўкраінскага нацыянальнага тэлемаратону. Ён пацьвердзіў, што доступ да радыёстанцыі пры набліжэньні расейцаў мелі толькі памежнікі, піша Українська правда.
Паводле Гоцкага, акупанты, якія запатрабавалі ад абаронцаў Зьмяінага здацца, таксама прапаноўвалі працу, вялікі заробак і стабільнасьць. Але захоўваючы вернасьць прысязе, памежнікі працягвалі абараняць украінскую тэрыторыю.
Раней украінскі памежнік Раман Грыбаў вярнуўся з расейскага палону ў родную Чаркаскую вобласьць. Яго называлі аўтарам фразы, але выявілася, што аўтарам фразы-мэму быў ягоны калега.
На прапанову з расейскага вайсковага карабля здацца ў палон, украінец адказаў па радыё: «Русский военный корабль, иди на**й».
Першапачаткова меркавалася, што ўсе памежнікі на востраве Зьмяіны загінулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На марку «Русскій воєнний корабль, іді ...» у Кіеве ажыятажны попыт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Maxar Technologies апублікавала спадарожнікавыя здымкі вострава Зьмяіны: на іх зруйнаваныя будынкі і затанулы катэр. ФОТА