Дата дня
1992 — паралельна з расейскім рублём былі уведзеныя ў грашовы абарот разьліковыя квіткі Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь («зайчыкі»).
Таксама ў гэты дзень
1907 — у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім стварылі Беларускі настаўніцкі саюз.
1938 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балету.
1991 — У Менску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1905 — Сяргей Хмара, беларускі пісьменьнік, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.
1937 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт.
1938 — Уладзімер Карызна, беларускі паэт.
У памяці
1917 — Максім Багдановіч. беларускі паэт. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце.
У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
Максім Багдановіч, Ялта, 1917
1926 —Сымон Пятлюра, украінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, публіцыст, стваральнік украінскіх узброеных сілаў.
1970 — Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР (1947-1970).
1987 — Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч, літаратуразнавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
2007 — Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі.