Дар'я Лосік павіншавала мужа пад сьценамі турмы

Your browser doesn’t support HTML5

20 траўня журналісту Свабоды і палітвязьню Ігару Лосіку спаўняецца 30 гадоў. У якасьці падарунка ён прасіў жонку Дар'ю даслаць яму ейныя фатаздымкі. Дар'я Лосік вырашыла зрабіць іх пад сьценамі Гомельскага СІЗА, дзе цяпер сядзіць Ігар. Так яна хоча паказаць Ігару, што ў ягоны дзень народзінаў жонка побач.