«Кампанія дзякуе Карын Кнайсьль за сумесную працу на працягу апошніх дзесяці месяцаў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні «Роснефти». Былая аўстрыйская чыноўніца адмовілася таксама ад працягу сваіх паўнамоцтваў на другі тэрмін.
Карын Кнайсьль увайшла ў склад савета дырэктароў «Роснефти» ў чэрвені 2021 году. Яна займала пасаду міністра замежных спраў Аўстрыі са сьнежня 2017-га па чэрвень 2019-га. У жніўні 2017 сусьветныя СМІ згадалі пра Кнайсьль з нагоды яе танца з Уладзімірам Пуціным. Расейскі прэзыдэнт быў госьцем на вясельлі міністаркі зь бізнэсоўцам Вольфгангам Майлінгерам.
Раней, пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, раду дырэктараў «Роснефти» пакінулі экс-канцлер ФРГ Герхард Шродэр і выканаўчы дырэктар Nord Stream 2 AG Матыяс Варніг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўстрыя паставіць помнік у мэмарыяльным комплексе «Трасьцянец» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Аўстрыі: я запрасіла Пуціна на вясельле «спантанна»