Аўстрыя замарозіла 254 млн эўра расейскіх алігархаў

Аўстрыйскія ўлады замарозілі 254 млн эўра сродкаў расейскіх буйных бізнэсоўцаў у сувязі з санкцыямі супраць Расеі з прычыны вайны ва Ўкраіне. Аб гэтым заявілі ў Офісе аўстрыйскага канцлера.

Актывы замарожаныя агулам на 97 рахунках у Аўстрыі. «Па стане на сакавік гэта ўдвая больш, чым Нямеччына змагла замарозіць да гэтага часу», – гаворыцца ў паведамленьні.

Група, створаная адмыслова для гэтай мэты, якую ўзначальвае Ўпраўленьне дзяржаўнай бясьпекі і выведкі (DSN) Міністэрства ўнутраных спраў і ў супрацоўніцтве з многімі міністэрствамі, адказвае за расьсьледаваньне актываў. Сьледчым удалося выявіць пяць запісаў у кадастравай кнізе, якія, як меркавалася, служылі для ўтойваньня маёмасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт: Санкцыі ЭЗ супраць Расеі павінны распаўсюджвацца і на Беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дзярждэпартамэнце ЗША пракамэнтавалі паведамленьні СМІ аб магчымым прыпыненьні санкцый супраць беларускага калію