Сілавікі паведамляюць, што Аляксандру Буйліцкаму пагражаюць два крымінальныя артыкулы, піша nn.by.
Сёньня тэлеграм-каналы, зьвязаныя з ГУБАЗіКам, паведамілі пра затрыманьне 21-гадовага студэнта Аляксандра Буйліцкага. Ён навучаўся на 4 курсе спэцыяльнасьці «Бізнэс-адміністраваньне» Інстытуту бізнэсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кнігВядома, што хлопец вучыўся вельмі добра. На цэнтралізаваным тэставаньні ён набраў 353 балы, не займаючыся з рэпэтытарамі (хадзіў толькі на курсы матэматыкі). Таксама ён сьвядома абраў спэцыяльнасьць, рыхтуючыся паступаць больш, чым за год.
Аляксандар вёў беларускамоўны Твітэр. Усе іншыя ягоныя старонкі ў сацсетках таксама вяліся на беларускай мове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Празь яго і хацелася хадзіць на заняткі». Што вядома пра менскага гісторыка каледжа, якога затрымалі на вачах навучэнцаўНа сайце БДУ хлопец сярод актывістаў студэнцкага саюзу Інстытуту бізнэсу. Паведамляецца, што ён «арганізатар клюбу інтэлектуальных гульняў Ліга Бізнэсу».
Згодна з інфармацыяй ад сілавікоў, яго вылічылі праз арышт адміністратараў аднаго з чатаў. Яму інкрымінуюць два крымінальныя артыкулы, але не паведамляюць, якія менавіта.