На першай пазыцыі па росьце спажывецкіх цэнаў на тэрыторыі былога СССР за студзень-красавік 2022 году знаходзіцца Малдова (15,22%), на другой — Расея (11,67%), на трэцяй — Беларусь (11,08%).
Далей ідуць Украіна (10,9%), Літва (8,5%), Эстонія (7,8%), Казахстан, Латвія (па 7,3%), Кіргізстан (7,1%), Грузія (6,4%), Армэнія (5,8) %), Азэрбайджан (5,7%), Узбэкістан (4,4%) і Таджыкістан (3,1%).
Традыцыйна не публікуе даныя пра інфляцыю Туркмэністан.
Па ўзроўні красавіцкай інфляцыі — 1,57% — Беларусь заняла 11-е месца пасьля Малдовы (5,56%), Эстоніі (3,6%), Украіны (3,1%), Армэніі (2,3%), Латвіі (2,2%), Казахстану, Кіргізстану (па 2%), Літвы (1,9%), Грузіі (1,8%) і Азэрбайджану (1,7%).
Менш цэны вырасьлі ў Расеі (на 1,56 %), Узбэкістане (1,47 %) і Таджыкістане (на 0,7 %).
У студзені — красавіку 2021 году спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 4,58% (чацьвёртае месца на тэрыторыі былога СССР), па выніках году — на 9,97% (дзявятае).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адна таблетка можа каштаваць 100 рублёў». Як аматары свойскіх жывёлаў клапоцяцца пра іх падчас эканамічнага крызісу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цукар падаражэў на 42%. На якія прадукты найбольш падняліся цэны за красавік