«Дамагчыся забесьпячэньня ўстойлівага эканамічнага росту ва ўмовах абвешчанай нам эканамічнай вайны будзе немагчыма без вырашэньня адной з сыстэмаўтваральных задач — максымальнага адыходу ад узаемаразьлікаў у далярах і эўра», — заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка 20 траўня на пасяджэньні Рады кіраўнікоў урадаў СНД.
На яго думку, гэта дазволіць краінам — сябрам Садружнасьці «ня толькі павялічыць трансгранічныя разьлікі, якія могуць ажыцьцяўляцца непасрэдна», але таксама «стымуляваць узаемны гандаль і абараніць імпартэраў і экспартэраў ад ваганьняў валют трэціх краін».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ім свая кашуля бліжэйшая да цела». Банкі Казахстану адмаўляюцца пералічваць грошы беларускім кампаніямУ СНД, падкрэсьліў Галоўчанка, ужо «сфармаваная неабходная плацёжная інфраструктура для поўнага адыходу ад амэрыканскай і эўрапейскай валют».
Кіраўнік ураду адзначыў, што гандаль у нацыянальных валютах «атрымлівае ўсё большае распаўсюджваньне», аднак доля ўзаемаразьлікаў у далярах і эўра «ўсё яшчэ застаецца істотнай».
- Аляксандар Лукашэнка 13 красавіка ва Ўладзівастоку на сустрэчы з губэрнатарам Прыморскага краю РФ Алегам Кажамякам заявіў, што «даўно патрабаваў» пераходу на разьлікі ў расейскіх рублях.