Жыхара Вязынкі затрымалі ў лютым у першыя дні рэфэрэндуму. Яго асудзілі на 13 дзён арышту паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне). Пра катаваньні падчас арышту стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна».
Праваабаронцам паведамілі, што першыя тры дні яго ўтрымлівалі ў «стакане», а тры ночы запар з 20:00 да 6:00 выводзілі ў «спэцыяльны» кабінэт. Там некалькі гадзін яму паказвалі відэа з выступамі Лукашэнкі, а ён павінен быў увесь час стаяць і глядзець.
Пры гэтым прысутнічалі і міліцыянты, якія кантралявалі працэс. Але яны мяняліся, каб паспаць.
Перадачы хлопцу перадалі ўжо амаль перад вызваленьнем, калі ў камэру зайшоў начальнік ІЧУ і зьдзівіўся, чаму ў арыштантаў нічога няма. Тады ім прынесьлі тры перадачы ад сваякоў. У «палітычнай» камэры было вельмі холадна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 траўня: ператрус у Хацежыне пад Менскам; скончылі сьледзтва ў справе актывісткі БСДП