Згодна з матэрыяламі расьсьледаваньня, пасьля разрыву са сваім мужам Кірылам Шамалавым Ціханава стала рэгулярна, часам некалькі разоў на месяц, лятаць да Зяленскага. У канцы 2019 году яна пераяжджала да яго ў Мюнхэн разам з дачкой, якая нарадзілася ад яго, — унучкай Пуціна, сьцьвярджаюць журналісты.
Выданьні не называюць імя дзяўчынкі, якая нарадзілася ў 2017 годзе, аднак сьцьвярджаюць, што азнаёміліся зь ейным пашпартам, зь якога вынікае, што яна дачка Зяленскага і Ціханавай. Журналістам удалося азнаёміцца са сьпісам пасажыраў аднаго з чартэрных рэйсаў зь Мюнхэну, на якім у Маскву прыбылі Ціханава, Зяленскі, іхная двухгадовая дачка, настаўніца па фартэпіяна і дзьве нянькі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі салдат на судовым працэсе ў Кіеве прызнаў віну ў забойстве мірнага жыхараПасьля пачатку вайны з Украінай Зяленскі перастаў працаваць у баварскім балеце. Кіроўны дырэктар Баварскай дзяржаўнай опэры Сэрж Дорн у размове з пранкерам, які прадставіўся міністрам культуры Ўкраіны, у траўні сказаў, што фактычна звольніў Зяленскага за адмову публічна выступіць супраць вайны. Рэдакцыям не ўдалося атрымаць камэнтары Ціханавай і ейнага партнэра.
Прэзыдэнт Расеі не камэнтуе сваё прыватнае жыцьцё, Крэмль адмаўляецца лічыць інфармацыю аб сям’і прэзыдэнта грамадзка важнай. Шматлікія расьсьледаваньні паказваюць, што дачкі Пуціна і іншыя чальцы яго сямʼі шчыльна зьвязаныя з буйным расейскім бізнэсам, дзяржаўнымі выдаткамі і мільярднымі багацьцямі.
52-гадовы Зяленскі — выпускнік Тбіліскага харэаграфічнага вучылішча і Ленінградзкага вучылішча ім. Ваганавай, ён быў салістам Марыінскага тэатра, прэмʼерам «Нью-Ёрк сіці балету», галоўным запрошаным салістам тэатру «Ля Скала» і Лёнданскага каралеўскага балету, танцаваў у іншых вядучых балетах сьвету. Да працы ў Мюнхэне ён быў мастацкім кіраўніком прэстыжнага Новасібірскага тэатра опэры і балету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская выведка: у Расеі адхілілі высокапастаўленых вайскоўцаў за няўдачы на фронце