«Ва ўмовах несправакаванай і неапраўданай вайны Расеі супраць Украіны рэжым Лукашэнкі ў Беларусі знайшоў новыя спосабы запалохваньня і пакараньня сваіх грамадзян», — гэтак пракамэнтаваў папраўкі дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў закон, які дазваляе расстрэльваць за «замах на тэрарызм»Ён дадаў, што пасьля паправак сьмяротнае пакараньне могуць прымяняць да многіх дэмакратычных актывістаў і тых, хто выступае супраць вайны ва Ўкраіне. Палітычна матываваныя абвінавачаньні ў «экстрэмізьме» і «тэрарызьме», канстатуе Блінкен, былі выстаўленыя супраць многіх з 1,2 тысячы палітвязьняў, таксама гэтыя ярлыкі «выкарыстоўваліся для затрыманьня дзясяткаў тысяч людзей» — пратэстоўцаў, актывістаў, журналістаў, палітыкаў, тых, хто спрабаваў перашкодзіць прасоўваньню войска Расеі ва Ўкраіну.
«Рэжым Лукашэнкі працягвае душыць, у тым ліку праз гвалт і гэтыя папраўкі, прадэмакратычныя і антываенныя рухі ў Беларусі. Гэта дзеяньні аўтарытарнага лідэра, які адчайна спрабуе ўтрымацца ва ўладзе з дапамогай страху і запалохваньня», — падкрэсьліў Блінкен.
Ён дадаў, што сьвет назірае за гэтым ужо амаль два гады, і высока ацаніў імкненьне беларусаў да дэмакратыі, іх сілу і адважнасьць.
Блінкен папярэдзіў, што ўсе, хто парушае правы чалавека ў Беларусі, павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне могуць завочна расстраляць». Што дэмакратычныя лідэры думаюць пра завочныя суды над імі і канфіскацыю маёмасьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда Ціханоўскай накіравала ў ЭЗ для ўключэньня ў санкцыйныя сьпісы пералік дэпутатаў, якія галасавалі за «расстрэльныя» папраўкі