Віцэ-прэмʼер Расеі Марат Хуснулін заявіў, што энэргія са станцыі можа пастаўляцца ва Ўкраіну, але калі за яе заплацяць.
Як паведамляе расейскае выданьне «Коммерсант», Хуснулін таксама заявіў, што Запароская вобласьць павінна быць інтэграваная ў Расею.
Запароская АЭС разьмяшчаецца ва ўкраінскім горадзе Энэргадар. 9 сакавіка расейскія вайскоўцы заявілі, што цалкам кантралююць АЭС. «Росатом» паведамляў, што кансультуе пэрсанал Запароскай АЭС, аднак, згодна з заявай кампаніі, станцыю абслугоўваюць украінскія спэцыялісты. «Росатом» таксама адмаўляў, што Расея плянуе ўзяць АЭС «пад поўны і пастаянны кантроль».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Залатога, Папаснай, Севераданецку. 84-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны