У сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуе Мінінфармацыі Беларусі, зьявіўся раман беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы»
Як напісала ў сьпісе Міністэрстве інфармацыі, рашэньне прынята судом Менскага раёну Менскай вобласьці 17 траўня 2022 году. Адрэагаваў на гэтае рашэньне і сам пісьменьнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдаўцу Андрэю Янушкевічу прысудзілі 10 дзён арышту
«Сабакі Эўропы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве «Логвінаў». Раман складаецца з шасьці вялікіх гісторый, сплеценых у адну. У 2018 годзе кніга заняла 2-е месца Прэміі Гедройца, што паслужыла прычынай заснаваньня альтэрнатыўнай Чытацкай прэміі для рамана «Сабакі Эўропы». Паводле гэтага раману Свабодны тэатар стварыў спэктакль, у сакавіку 2022-га ў Лёндане адбылася яго сусьветная прэм'ера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паляваньне на «Кнігаўку». Прапагандысты вучаць журналістаў называць рэчы сваімі імёнамі