Закон № 165-3 набудзе моц 29 траўня, праз 10 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня.
Цяпер на расстрэл могуць асудзіць ня толькі за сам тэракт, але і за «замах на акт тэрарызму». Артыкулы, у якія цяпер уваходзіць найвышэйшая мера пакраньня:
- ч. 2 арт. 124 («Забойства прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі ў мэтах правакацыі міжнародных ускладненьняў ці вайны альбо дэстабілізацыі грамадзкага парадку ў замежнай дзяржаве»);
- ч. 3 арт. 126 («Акт міжнароднага тэрарызму, учынены арганізаванай групай, або з прымяненьнем аб’ектаў выкарыстаньня атамнай энэргіі, або з выкарыстаньнем радыяактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксычных хімічных або біялягічных рэчываў, або спалучаныя з забойствам чалавека, а таксама забойства дзяржаўнага або грамадзкага дзеяча замежнай дзяржавы ў мэтах правакацыі міжнародных ускладненьняў або вайны альбо дэстабілізацыі грамадзкага парадку ў замежнай дзяржаве»);
- ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай, або з прымяненьнем аб’ектаў выкарыстаньня атамнай энэргіі, або з выкарыстаньнем радыяактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксычных хімічных або біялягічных рэчываў або спалучаныя з забойствам чалавека»);
- ч. 2 арт. 359 («Забойства дзяржаўнага або грамадзкага дзеяча, учыненае ў сувязі зь яго дзяржаўнай або грамадзкай дзейнасьцю ў мэтах аказаньня ўзьдзеяньня на прыняцьце рашэньняў органамі ўлады, або перашкоды палітычнай ці іншай грамадзкай дзейнасьці, або запалохваньня насельніцтва, або дэстабілізацыі грамадзкага парадку»).
Раней сам факт уведзеных паправак зьвязвалі зь дзейнасьцю «рэйкавых партызанаў» у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет Рэспублікі ўхваліў «расстрэльныя» папраўкі за «замах на тэрарызм»Палата прадстаўнікоў прагаласавала за папраўкі 27 красавіка.
Беларускі Хэльсынскі Камітэт, Праваабарончы цэнтар «Вясна» і грамадзкая кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» выступілі з супольным зваротам з нагоды ўхваленьня законапраекту, які ўводзіць дадатковыя магчымасьці для сьмяротнага пакараньня.
Яны заявілі пра крытычную недапушчальнасьць пашырэньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і адзначылі, што такя норма можа выкарыстоўвацца ў краіне для палітычнага ціску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы выказалі пратэст супраць пашырэньня магчымасьцяў сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унес у сьпіс асобаў, асобаў, датычных да «тэрарызму», яшчэ чатырох чалавек