Урад дазволіў падняць цэны на дзіцячае харчаваньне

У Беларусі найбліжэйшым часам падаражэе дзіцячае харчаваньне.

Адмысловая камісія пры ўрадзе дазволіла сыстэме гандлю падняць цэны.

Як паведамляе «Зеркало», з 14 траўня суб'екты гандлю могуць павялічыць цэны на дзіцячае харчаваньне сувымерна з цэнамі, павышанымі з боку вытворцаў ці імпартэраў. Пры гэтым гандлёвая надбаўка не павінна перавышаць 15%.

Паводле зьвестак Белстату, за студзень-красавік кашы для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня падаражэлі ўжо на 3,6%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі даражэюць паслугі электрасувязі і пошты. У Менску вырас тарыф на праезд у транспарце
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрты паставілі пад сумнеў пляны Лукашэнкі наконт росту ВУП у 2019 годзе