Дата дня
18 траўня 2016 году памёр Алег Аблажэй, мастак, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
Таксама ў гэты дзень
1906 — у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914 г.).
1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.
1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.
1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя аб правах чалавека.
1998 — тысячы студэнтаў занялі будынак парлямэнту Інданэзіі ў Джакарце, што прывяло да падзеньня 30-гадовага рэжыму Сухарта.
У гэты дзень нарадзіліся
1048 — Амар Хаям, выбітны пэрсыдзкі й таджыцкі паэт, тэоляг і навуковец.
1872 — Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзеяч.
1920 — Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як папа Рымскі Ян Павал II.
1929 — Алег Табола, праваабаронца, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1940 — Ян Чыквін, беларускі паэт.
1938 — Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.
1958 — Ян Максімюк, беларускі перакладчык і журналіст.
1972 — Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурту Neuro Dubel.
У памяці
1800 — Аляксандар Сувораў, расейскі палкаводзец. Удзельнічаў у здушэньні паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, за што атрымаў званьне фэльдмаршала.
1910 — Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.
1911 — Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я — бахаі зь Беларусі». Фантастычная гісторыя беларускай габаісткі Фані Бергер