Трансьляцыю вёў канал Yle.
Раней прэзыдэнт краіны Саўлі Нійністэ і ўрад ужо заяўлялі, што прынцыповае рашэньне аб гэтым прынята. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час прэзыдэнт зацьвердзіць вынікі парлямэнцкага галасаваньня.
Фінляндыя захоўвала нэўтралітэт пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны. Ідэя аб далучэньні да NATO, паводле апытаньняў, карысталася ўсё больш папулярнасьцю ў апошнія гады, аднак канчатковае рашэньне было прынятае на фоне ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінляндыя афіцыйна заявіла пра падачу заяўкі ў NATOСёньня ж заяўку на ўступленьне падала Швэцыя. Прадугледжваецца, што заяўкі дзьвюх краінаў будуць разглядацца сумесна. Для іх далучэньня да блёку патрэбна аднагалоснае галасаваньне астатніх яго ўдзельнікаў.
Напярэдадні аб сваёй нязгодзе з уступленьнем дзьвюх краін заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган. Ён абвінаваціў Хэльсынкі і Стакгольм у падтрымцы тэрарызму — гэтыя краіны даюць прытулак палітычным супернікам турэцкага прэзыдэнта, якіх Анкара лічыць тэрарыстамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швэцыя падпісала заяўку на ўступленьне ў NATO пасьля 200 гадоў нэўтралітэту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэцкі прэзыдэнт Эрдаган выключыў уступленьне Швэцыі і Фінляндыі ў NATO ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія наступствы будзе мець сяброўства Фінляндыі і Швэцыі ў NATO. 6 тэзісаў