Затрыманьне прафсаюзнага лідэра ў Наваполацку
Раніцай 17 траўня ў Наваполацку затрымалі старшыню Беларускага незалежнага прафсаюзу Максіма Пазьнякова. Яго затрымалі ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей, паведамляюць праваабаронцы.
Затрымлівалі Пазьнякова людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
18 і 19 красавіка па Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманьняў актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі затрыманых старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука, яго намесьніка Сяргея Антусевіча, лідэра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча, прафсаюзных актывістаў Вацлава Арэшку, Міхася Громава, Віталя Чычмарова, Васіля Берасьнева.
Пасьля допытаў пад падпіску аб нявыезьдзе вызвалілі з-пад варты Ігара Комліка, Ганну Дусь, Вадзіма Пайвіна, Юрыя Белякова, Мікалая Герасіменку, Алену Яськову, Лізавету Мярляк. Іхны статус пакуль невядомы.
Беларускі незалежны прафсаюз разам з прафсаюзам РЭП, Свабодным прафсаюзам Беларускім і Свабодным прафсаюзам мэталістаў уваходзіць у структуру БКДП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеных прафсаюзных актывістаў Фядыніча і Берасьнева перавялі на «Валадарку». Што вядома пра іншых? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узначальвалі рабочы рух яшчэ ў 90-х. Каго затрымалі ў справе незалежных прафсаюзаўАндрэя Патрэбку асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» за шматразовую «абразу прэзыдэнта»
Крымінальную справу Андрэя Патрэбкі, які да затрыманьня 24 сьнежня 2021 года, працаваў у Наваполацку брыгадзірам-цесьляром у фірме «РэгіёнБудПолацк», разглядалі ў судзе Полацка і Полацкага раёна.
Патрэбка, па вэрсіі сьледзтва, абразіў прэзыдэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Паводле абвінавачаньня, з 5.08.2020 па 11.08.2021 года, Патрэбка, дзейнічаючы са злачынным намерам, выказваючы адкрытую непрыязнасьць і маючы намер на публічнае прыніжэньне і абразу годнасьці дзеючага прэзыдэнта Лукашэнкі, у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» і «Аднакласьнікі» неаднаразова разьмяшчаў розныя тэксты абразьлівых паведамленьняў. Усяго ў справе фігуруюць 25 эпізодаў.
Нягледзячы на вынікі лінгвістычнай экспэртызы, якія сьведчылі, што частка выказваньняў Андрэя Патрэбкі пра Лукашэнку і Качанаву ня мае нэгатыўных ацэнак, памочніца пракурора Тацьцяна Коцур запрасіла для падсуднага пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімію») тэрмінам на 3 гады.
У выніку судзьдзя Віктар Баліка пастанавіў прызнаць Андрэя Патрэбку вінаватым і пакараў палітзьняволенага трыма гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміяй»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 траўня: Гамельчука, які нібыта пракалоў шыны 39 тралейбусаў, будуць судзіць за тэрарызм