Паводле Маляр, 53 цяжка параненых вывезьлі ў шпіталь у Новаазоўску, а астатніх эвакуаваных — у Аленеўку. Гэтыя населеныя пункты знаходзяцца пад кантролем расейскіх войскаў.
«Мы ня можам камэнтаваць тое, што цяпер адбываецца на «Азоўсталі». З вайсковага пункту гледжаньня Марыюпаль ня можа быць разблякаваны зараз. Вайскоўцы распрацоўваюць розныя пляны, розныя апэрацыі, пра што нельга гаварыць публічна».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце заявіў: «Дзякуючы дзеяньням украінскіх вайскоўцаў — Узброеных сіл Украіны, выведкі, а таксама перамоўнай групы, Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа і ААН, мы спадзяёмся, што здолеем выратаваць жыцьці нашых хлопцаў. Хачу падкрэсьліць, што Ўкраіне патрэбны жывыя ўкраінскія героі. Гэта наш прынцып. Думаю, што кожны адэкватны чалавек зразумее гэтыя словы. Каб вярнуць нашых вайскоўцаў дадому, праца працягваецца, і гэтая праца патрабуе далікатнасьці і часу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пітная вада скончылася, выкарыстоўваем тэхнічную. Ямо раз на дзень, сёньня была аўсянка». Аповед абаронца «Азоўсталі» аб параненых і баях